Як было раней?

Калі мы толькі пачыналі наш бізнес у вобласці друку, была строгая спецыялізацыя: адны робяць візітныя карткі і маленькія рэклямкі, іншыя – плакаты вялікага фармату і тэнты, трэція друкуюць часопісы, чацвёртыя ствараюць рэкламныя налепкі на вокны, робяць рэкламную прадукцыю з кардона або пластыка. Пасярэднікаў, якія перапрадавалі паслугі друкароў, было разы ў тры больш, чым саміх вытворцаў.

Кліенту, які меў комплексны заказ, даводзілася звяртацца ў некалькі фірм, з усімі імі дамаўляцца, узгадняць дэталі.   Было шмат галаўнога болю: кліент турбаваўся, каб усё было зроблена якасна, да аднаго і таго ж тэрміну. Ды і агульная сума комплекснага заказа, складзеная з некалькіх сум, была немалой – кліент відавочна пераплачвал.

 

Што зрабілі мы? Злучылі ўсе работы, звязаныя з друкаваннем, сабралі  ў адным месцы, пад адным дахам.  Мы ўсе робім самі, абыходзімся без пасярэднікаў – гэта хутчэй, надзейней і больш эканамічна.  Таму кліенты ўсё часцей называюць нас партнёрамі.

«Рабіць усё» і «рабіць усё добра» – розныя рэчы. Але цалкам сумяшчальныя.  Калі хочаш адразу «на некалькіх франтах» быць канкурэнтаздольным – і па якасці, і па кошце – патрэбны буйныя інвестыцыі. Гэта тычыцца найноўшага вытворчага абсталявання, прыцягнення вопытных спецыялістаў, пастаяннага навучання і перанавучання персаналу.

Мы так і робім.  Вынікі  можаце ацаніць у нашай  галерэі узораў