Калі мы ў сярэдзіне 2007 года адкрылі друкарню плошчай 25 кв.м, то ў першыя сто дзён (ці нават больш)  усё з надзеяй глядзелі на тэлефон.  Чакалі:  вось ён зазвініць – і  мы атрымаем заказ на візітоўкі, не менш чым на 100 штук ... Але тое чаканнне заказу, таксама як і друкаванне на офісным прынтары, рэзка лістоў уручную, для нас  –  ў мінулым.

Зараз плошча нашых вытворчых памяшканняў 1500 кв. м. Цяпер мы можам не толькі рабіць прыгожыя візітоўкі і выконваць іншыя стандартныя вырабы, але і друкуем часопісы шматтысячным тыражом, ствараем дэкарацыі для  месцаў гандлю, таксама вырабляем кардонную ўпакоўку, пластыкавыя і кардонныя стойкі, тэнты любога памеру. Словам, робім тое, што патрэбна Вам. Як робім? Глядзіце тут.